“Моўныя залацінкі”

У чацвер 8 красавіка 2021 года вучні 7 “В” класа сталі ўдзельнікамі гульні “Моўныя залацінкі”. Сямікласнікі пабывалі ў свеце беларускіх прыказак, прымавак, фразеалагізмаў. Вучні тлумачылі значэнне “моўных залацінак”, абмяркоўвалі іх паходжанне і сітуацыі ўжывання. Зрабілі вывад, што прыказкі, прымаўкі і фразеалагізмы гэта невычэрпная скарбніца народнага жыццёвага вопыту і мудрасці.

Церамава Наталля Аляксандраўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Добавить комментарий