Вусны часопіс “Маці – імя Бога на зямлі”.

Напярэдадні  Дня маці, які  адзначаецца ў нашай краіне 14 кастрычніка, вучні 11-га класа падрыхтавалі вусны часопіс “Маці – імя Бога на зямлі”. У гэтым мерапрыемстве прыняў удзел увесь клас. Юнакі і дзяўчаты чыталі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя самаму роднаму чалавеку, дзяліліся сваімі думкамі і пачуццямі. Некаторыя падрыхтавалі  прэзентацыі , прынеслі цікавыя фотаздымкі. Такое мерапрыемства нікога не пакінула раўнадушным.

Добавить комментарий