Іншамоўныя словы

Памятка для вучняў. Запазычаныя і іншамоўныя словы

  1. Наяўнасць у слове літары Ф.

Прыклады: фарба, шафа, фасоля, Фёдар

  1. Пачатковая літара Э, О і непрыставачнае А.

Прыклады: эра, Эма, опера, атака

  1. Спалучэнне ГЕ, КЕ, ХЕ ў корані.

Прыклады: агент, схема, Яўген

  1. Спалучэнні БЮ, ВЮ, КЮ, МЮ, ЛЮ, ФЮ ў корані.

Прыклады: бюро, рэвю, кювет, капюшон

  1. Спалучэнні двух галосных у корані.

Прыклады: аул, ідэал, дуэт, гуаш

  1. Цвёрдасць зычных Д і Т у спалучэннях ДЭ, ТЭ, ДЫ, ТЫ.

Прыклады: дэтэктыў, дыван, дысцыпліна, медыцына, Адэса, тыгр

  1. Прыстаўкі А-, АНТ(Ы)-, АРХІ-, КОНТР-, РЭ-, ДЭ-, ДЫС-, АМФІ-.

Прыклады: амфітэатр, антыцыклон

  1. Суфіксы –ІЗМ- (-ЫЗМ-), -ІСТ- (-ЫСТ-), -ІР- (-ЫР-) і інш.

Прыклады: арганізм, капіраваць

Добавить комментарий