Памяткі

Алгарытм выканання пісьмовых работ па беларускай мове  і літаратуры

Як скласці план тэксту

  1. Уважліва прачытайце тэкст, вызначце яго тэму.
  2. Адшукайце ў тэксце пачатак, асноўную і заключную часткі. Абазначце іх пунктамі плана ў выглядзе пытанняў, сказаў, словазлучэнняў ці асобных слоў
  3. Вызначце, калі ёсць, падтэмы ў асноўнай частцы. Іх таксама абазначце пунктамі плана.
  4. Запішыце план у сшытак.

 

 

Як напісаць пераказ

 

  1. Уважліва 2-3 разы прачытайце тэкст. Вызначце яго тэму, асноўную думку,запомніце галоўныя падзеі.
  2. Высветліце значэнне незразумелых слоў. Выпішыце з тэксту цяжкія для напісання словы.
  3. Адшукайце ў тэксце пачатак, асноўную і заключную часткі. Складзіце план тэксту.
  4. Вусна перакажыце тэкст па плане.
  5. Запішыце пераказ у сшыткі. Не забывайце пачынаць раскрыццё кожнага пункта плана з чырвонага радка.

 

 

Як напісаць сачыненне

 

  1. Вам дадзена тэма сачынення. Падумайце, як лепш раскрыць яе, пра што канкрэтна вы будзеце пісаць.
  2. Пра што  вы будзеце пісаць у пачатку? Абазначце яго пунктам плана (у чарнавіку).
  3. Пра што вы напішаце ў асноўнай частцы? Прадумайце паслядоўнасць падзей. Выдзеліце галоўнае ў тым, што вы будзеце апісваць, абазначце гэта пунктам плана.
  4. Пра што будзе заключная частка? Абазначце яе пунктам плана.
  5. Запішыце план сачынення ў сшытак.
  6. Напішыце сачыненне, пачынаючы раскрываць кожны пункт плана з чырвонага радка.

 

Добавить комментарий