Жартуем па-беларуску

15 лістапада ў рамках папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры ў Сэрэдняй школе № 27 для вучняў сёмых класаў было арганізавана мерапрыемства “Жартуем па-беларуску”, якое становіцца традыцыйным.

Папулярызацыя беларускай кнігі, услаўленне роднага слова, магчымасць данесці яго людзям – так былі акрэслены асноўныя мэты нашага мерапрыемства.

У мінулым годзе дзеці знаёміліся з кнігай “Жарты, анекдоты, гумарэскі”. Ужо тады было зразумела, што ўсіх зацікавілі гумарыстычныя гісторыі. Таму ў гэтым годзе мы працягваем “жартаваць па-беларуску” на карысць вучняў.

На гэты разгрупа зацікаўленых дзяцейраней пазнаёмілася з кнігай Глеба Лабадзенкі “Дзіцячая заМова” і прапанавала яе іншымвучням.На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе складанасці і цікавасці беларускай мовы. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны.

Таму наступны крок мерапрыемства быў зразумелы: прыдумаць сваю гісторыю ў малюнку. Умовы было дзве: трэба патлумачыць сэнс аднаго слова і зрабіць гэта з гумарам.

 

Далей прапанавалася перакласці на беларускую мову комікс “Прыгоды ката Кешы”. Паважаныя чытачы, вы можаце далучыцца да нашага мерапрыества, выканаўшы адно з заданняў.

Спадзяёмся, што дзеці з захапленнем будуць ствараць і свае коміксы. А мы сёння зноў з задавальненнем жартавалі па-беларуску.

Класны кіраўнік 7 “А” класа
Кваст Наталля Уладзіміраўна

Добавить комментарий