Запрашаем на Калядкі

19 студзеня ў нашай школе прайшло мерапрыемства “Запрашаем на Калядкі”. У ім прынялі ўдзел вучні першых класаў і іх бацькі. Свята праходзіла з мэтай далучыць дзяцей да народных традыцый і пазнаёміць з фальклорным святам Калядкі. Вучні спявалі абрадавыя песні, гулялі ў народныя гульні. Кожны змог праявіць сваю творчасць і талант.Свята ўсім спадабалася, было цікава і пазнавальна.

Класныя кіраўнікі 1-х класаў

Добавить комментарий