Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц

20 лістапада 1948 года нарадзілася беларуская паэтэса Я.Янішчыц. Таму 22 лістапада 2018 года ў сярэдняй школе №27 прайшла  літаратурная гадзіна, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння вядомай аўтаркі. Вучні 6-х класаў пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэтэсы, якую літаратурныя крытыкі называюць “палескай ластаўкай”. Дзяўчаты прачыталі на памяць вершы “Не воблачка, а проста аблачынка”, “Па грыбы”, “Тата”, “Ля ложка хворай маці”, “Прыедзь у край мой ціхі”, “Ты пакліч мяне, пазаві…”. Пры падрыхтоўцы літаратурнай гадзіны былі выкарыстаны матэрыялы насценнай газеты, выпушчанай напярэдадні юбілею паэткі. Напрыканцы літаратурнай гадзіны прагучала песня на словы Я.Янішчыц “Старана мая азёрная” .

 

Класны кіраўнік 6 “Б” класа Шэвелева А.В.
Фотарэпартаж падрыхтавала класны кіраўнік 6”А” класа Іванькова І.Г.

Добавить комментарий