Віктарына “Мой горад Магілёў”

         14 студзеня ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 27 г. Магілёва” ў рамках акцыі па папулярызацыі беларускай мовы адбылося пазакласнае мерапрыемства для вучняў 6 класаў “Мой горад Магілёў”. Вучні пазнаёміліся з  цікавымі звесткамі з гісторыі роднага горада.  Дзеці з задавальненнем прынялі  ўдзел у конкурсах-заданнях віктарыны  ”Славутыя землякі”,”Вуліцы роднага горада”, “Знакамітыя архітэктурныя  помнікі Магілёва” і іншыя.

Спадзяёмся, што гэта не апошняе мерапрыемства пра наш горад Магілёў.

Класныя кіраўнікі 6”А”, 6”Б”, 6”Г” класаў Кірыленка М.А., Шыловіч Н.Л., Чэлачава В.Д.

 

 

Добавить комментарий