“У свеце міфічных істот”

14 лістапада 2019 года вучні 6 “В” класа прынялі ўдзел у займальнай і цікавай гульні “У свеце міфічных істот”. Гульня стала своеасаблівым падагульненнем вывучанага на ўроках беларускай літаратуры раздзела “Свет загадак і цудаў”. Вучні пабывалі ў гасцях у Дамавіка, Вадзяніка і Лесавіка, пазнаёміліся з Паветнікам, Гаюном, Вужалкамі… Шасцікласнікі арганізавалі выставу ўласных малюнкаў.

Асаблівую цікавасць ўдзельнікаў гульні выклікала кніга “Чароўны свет”, якая не толькі расказвае пра тых багоў і духаў, у якіх верылі нашы продкі, але і змяшчае яскравыя малюнкі беларускага мастака В. П. Славука.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Церамава Наталля Аляксандраўна

 

Добавить комментарий