Так трымаць, Дар’я!

5 лістапада ў г.Мінску адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага літаратурнага конкурсу  “Беларусь светлая мая”, на якім разглядалася каля 900 работ удзельнікаў з усёй Беларусі. Цэлы год журы, якое ўзначальваў пісьменнік М.Мятліцкі, вызначала лепшых з лепшых у намінацыях “Паэзія” і “Эсэ”.

Мы вельмі рады, што вучаніца 9”А” класа нашай школы Кудрашова Дар’я, якая з’яўляецца членам школьнага літаратурнага клуба “Ветразь”, атрымала дыплом лаўрэата (3  месца) у намінацыі “Паэзія” ад Дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь і Першага Нацыянальнага канала беларускага радыё і дыплом лаўрэата (3 месца) ад рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом “Звязда” Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Дарэчы, верш Дар’і “Хай спявае салавей”, за які яна і атрымала гэтыя дыпломы, змешчаны ў часопісе “Маладосць” (№4, 2019 г.).

Віншуем Дар’ю з такой значнай перамогай!

Матэрыял падрыхтавала член літаратурнага клуба “Ветразь” вучаніца 9”А” класа Кучкоўская Марыя

Добавить комментарий