Сусветны дзень музеяў

Сусветны дзень музеяў адзначаецца 18 мая больш чым у 150 краінах , пачынаючы з 1978 года. Праз музеі грамадства выказвае сваё стаўленне да гісторыка – культурнай спадчыны. Музейны этнаграфічны куток ёсць і ў нашай школе. Ён створаны намаганнямі нашых педагогаў . Сёння  этнагарафічны куток школы наведалі вучні 7 “Б” класа. Дзеці  пазнаёміліся з цікавымі музейнымі экспанатамі – рэчамі хатнягя ўжытку, даведаліся пра быт і заняткі нашых продкаў . Вельмі добра, што гэта экскурсія пераклікаецца з вывучэннем сямікласнікамі нарыса Уладзіміра Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”, які знаёміць з побытам і культурай беларусаў.  Дзеці не толькі пазнаёміліся з артыкулам “Просім у хату, госцейкі нашы”, але і мелі магчымасць убачыць тыя рэчы, якімі карысталіся нашы продкі ў мінулым стагоддзі.

Добавить комментарий