Сем галоўных дасягненняў беларусаў у касманаўтыцы

12 красавіка адзначаецца дзень касманаўтыкі. Напярэдадні свята сярод вучняў 11 класаў была праведзена віктарына “Сем галоўных дасягненняў беларусаў у касманаўтыцы”, якая прайшла ў цікавай і займальнай форме. Спаборнічаючы паміж камандамі, вучні актыўна адказвалі на пытанні і пазналі шмат чаго новага. Так, напрыклад, першы беларускі касманаўт Пётр Клімук напісаў кнігу аб сваіх палётах “Зоры – побач. Кніга аднаго палёту”. А распрацоўшчыкам паліва для амерыканскіх караблёў “Апалон” і “Шатл” стаў Барыс Кіт, ураджэнец Беларусі.

Матэрыялы падрыхтаваны класнымі кіраўнікамі 11-х класаў Шыловіч Н.Л. і Чэлачавай В.Дз.

Добавить комментарий