«Моўная гадзіна»

6 лютага 2020 года вучні 8”А” класа сярэдняй школы № 27 г. Магілёва правялі беларускамоўную класную гадзіну “Моўная гадзіна”. Ерапрыемства прайшло ў форме віктарыны з элементамі “мазгавога штурму”. Да разгляду былі прадстаўлены пытанні  на веданне “гаваркіх” слоў, устойлівых выразаў, крылатых слоў  беларускіх пісьменнікаў. Заданні выклікалі ў вучняў эмацыянальны ўздым, цікаўнасць, жаданне быць першымі. Вучні ў чарговы раз атрымалі магчымасць упэўніцца, наколькі  багатая, мілагучная і прыгожая родная беларуская мова.

Матэрыял падрыхтаваў класны кіраўнік 8 “А” класа Снапкоўскі Л.У.

Добавить комментарий