Іван Пятровіч Шамякін

20 верасня ў рамках выканання плана папулярызацыі беларускай мовы ў сярэдняй школе №27 г. Магілёва вучні 11-х класаў наведалі гарадскую бібліятэку №2 імя І.Шамякіна. Работнікі бібліятэкі падрыхтавалі цікавы матэрыял па творчасці народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна, правялі міні-экскурсію па рэдкасных фотаздымках пісьменніка, пазнаёмілі з віртуальным музеем мастака слова, які можна наведаць на сайце бібліятэкі. Вучні паглядзелі дакументальную стужку “Імгненне жыцця”, фрагменты мастацкіх фільмаў, знятых па творах І.Шамякіна. А літаратурная гадзіна “Чалавек вялікай душы і таленту” дапамагла ўзнавіць веды па жыццёвым і творчым шляху пісьменніка. Спадзяёмся, што гэтая сустрэча не апошняя, і супрацоўніцтва з бібліятэкай будзе працягвацца.

Добавить комментарий