Інфармацыйная гадзіна “Чарнобыль мне баліць”

26 красавіка ў 5-х класах прайшла беларускамоўная  інфармацыйная гадзіна “Чарнобыль мне баліць”, прысвечаная 32-ой гадавіне буйной тэхнагеннай катастрофы, калі выбухнуў чацвёрты блок Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. З вуснаў сваіх аднакласнікаў дзеці пачулі  вершы беларускіх паэтаў М.Мятліцкага, М.Танка, В.Зуёнка, Н.Аксёнчык, прасякнутыя трывогай за лёс чалавецтва. Вучні  задумаліся над пытаннем: што можа ўратаваць, што дапаможа нам выжыць у паслячарнобыльскім свеце? І як вынік сур’ёзнай размовы – нельга дапусціць паўтору такой катастрофы.

Добавить комментарий