Экскурсія па Мінску

21 кастрычніка 5-ыя класы разам са сваімі класнымі кіраўнікамі пабывалі ў сталіцы нашай краіны – Мінску. Спачатку вучні наведалі дом-музей Я. Коласа, дзе іх гасцінна сустрэлі экскурсаводы, расказалі аб жыцці і творчасці вялікага беларускага пясняра. Пяцікласнікі пабачалі рэчы, якімі карыстаўся паэт, аглядзелі кабінет, у якім ён працаваў, на двары пабачылі дубы,пасаджаныя яго рукамі.

Не менш цікавым аказалася падарожжа ў беларускі архітэктурна-этнаграфічны музей “Азярцо”. Дзеці пазнаёміліся з ранейшым побытам беларускай вёскі, пабачылі гаспадарчыя пабудовы і рэчы, якімі карысталіся нашы продкі, даведаліся, як вычыліся дзеці-беларусы. Нягледзячы на дождж, да дому вярталіся з добрым настроем і з надзеяй на тое, што гэта падарожжа па роднай краіне не апошняе.

 

Добавить комментарий