Дзень міжнароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

22 чэрвеня адзначаецца Дзень міжнароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Лагер працы і адпачынку СШ№27 “Дэльфін” не застаўся ўбаку ад гэтых мерапрыемстваў. Выхавацелямі была арганізавана экскурсія да помнікаў, якія знаходзяцца на вуліцы Лазарэнкі. Дзеці з цікавасцю разглядалі манументы і пазнаёміліся з гісторыяй стварэння помніка “Дзецям вайны”. Потым аддалі даніну павагі нашаму земляку, паэту-франтавіку Аляксею Пысіну, магіла якога знаходзіцца непадалёку. Скончыліся мерапрыемствы ў лагеры чытаннем  і абмеркаваннем вершаў А. Пысіна, А.Куляшова, П. Панчанкі, якія прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

Добавить комментарий