Дзень беларускай пісьменнасці

7 верасня 2017 года ў 11 «А» класе прайшло пазакласнае мерапрыемства, прысвечанае Дню беларускай пісьменнасці.

Адзінаццацікласнікі з задавальненнем павандравалі па старонках гісторыі, прыгадалі імёны і подзвігі продкаў.

Сёлета, калі мы адзначаем пяцьсот гадоў ад таго часу, як Скарына падарыў беларусам першую друкаванаю кнігу, вельмі важна асэнсаваць сапраўдны духоўны подзвіг і значэнне ўсяго, што здзейсніў беларускі гуманіст дзеля развіцця асветы, літаратуры, перакладчыцкай справы на беларускіх землях.

7 верасня 2017 года для вучняў  11 “Б” класа быў наладжаны прагляд  гісторыка-біяграфічнага фільма  “Я, Францішак Скарына”. Вучні даведаліся пра жыццёвы шлях беларускага асветніка, пра выданне першай беларускай кнігі “Псалтыр”

Добавить комментарий