“Дранікfest”

У суботу 1 кастрычніка  на этнахутары Зялёны Гай адбылося традыцыйнае свята“Дранікfest”. Вучні 7-х класаў разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Косцеравай Вольгай Аляксандраўнай наведалі гэта мерапрыемства і прынялі актыўны ўдзел у яго правядзенні. Праграма свята была вельмі насычанай. Жыхары нашага горада маглі  пачаставацца дранікамі, паўдзельнічаць у розных гульнях і конкурсах. Нашым вучням свята вельмі спадабалася, што добра бачна з нашага фотарэпартажу.

Добавить комментарий