“Чытаем разам творы Янкі Купалы”

Сёння ў рамках дня роднай мовы прайшла акцыя сярод настаўнікаў “Чытаем разам творы Янкі Купалы”. З вуснаў настаўнікаў прагучалі як агульнавядомыя шэдэўры паэта (“Мая малітва”,”За ўсё”, “Явар і каліна”, “А хто ідзе” і інш.), так і тыя, якія не вельмі вядомы шырокаму колу чытачоў (“Яна і я”, “Ты прыйдзі”).

Акрамя гэтага , бібліятэкары школы для вучняў малодшых класаў, якія знаходзяцца ў школьным лагеры, правялі інтэрактыўную гульню-віктарыну “Што я ведаю аб прыродзе роднага краю”.Дзеці адказалі на пытанні пра жывёл, птушак, якія насяляюць нашы лясы, і пра акаляючае асяроддзе роднага краю.Змяшчаем фотарэпартаж з гэтых мерапрыемстваў

Добавить комментарий