Багацце роднай гаворкі …

8 лістапада ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №27 г.Магілёва” ў рамках акцыі па папулярызацыі беларускай мовы адбылося пазакласнае мерапрыемства для вучняў 8 класаў “Беларускія прыказкі і іх рускія эквіваленты”.

Прыказкі і прымаўкі – гэта скарбніца мудрасці народа, яго меркаванне аб навакольным жыцця. У iх зацвярджаюцца вернасць, каханне, адданасць, ўсхваляецца дружба, асуджаецца здрада, лянота …

Рабятам прапаноўваліся не толькі навуковыя гістарычныя звесткі аб шматвяковых традыцыях і звычаях беларускага народа, якія знайшлі сваё адлюстраванне ў прыказках і прымаўках, але і займальныя пытанні-заданні, конкурсы. Пазнавальнымі сталі даследаванні эквівалентных рускіх і беларускіх прыказак, што яшчэ раз паказала блізкасць культуры дзвюх вялікіх народаў: беларускай і рускай.

Навучэнцы ўбачылі, колькі цікавага, таямнічага ўтоена ў літаратуры, культуры нашай краіны.

Настаўнік рускай мовы і літаратуры
Т.Г. Кардымон

Добавить комментарий