“Свята бульбы”

Напрыканцы чвэрці ў нашай школе адбылося “Свята бульбы”. Спачатку была арганізавана выстава вырабаў з бульбы, а потым кожны клас прэзентаваў страву нацыянальнай беларускай кухні з рэцэптам. Святкаванне прадоўжылася ў актавай зале. Дзеці з цікавасцю слухалі беларускую народную легенду пра паходжанне бульбы, а потым удзельнічалі ў конкурсе загадак і прыказак, прысвечаных “другому хлебу”.

               У гэты чацвер у школе панавала каралева Бульба!     

Гэта цікавае мерапрыемства было падрыхтавана настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Брацянковай В.У., настаўнікам біялогіі Смародскай Т.П., намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Красевай В.В.

Добавить комментарий