“Сіняя – сіняя”

Для нашай школы ўжо стала традыцыяй наведванне Магілёўскага абласнога тэатра лялек. У гэты чацвер вучні 10 -11-х класаў з класнымі кіраўнікамі і настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры прагледзелі пастаноўку рэжысёра І. Казакова “Сіняя – сіняя”. Спектакль пастаўлены па матывах апавядання класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Дзеці вельмі зацікавіліся пастаноўкай, яна выклікала шмат эмоцый і пытанняў.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Брацянкова В.У.

Добавить комментарий