“Ой на Івана, ды на Купала”

6 ліпеня, напярэдадні свята Івана Купала, у школьнай бібліятэцы прайшло займальнае мерапрыемства “Ой на Івана, ды на Купала“.

Дзеці даведаліся пра тое, што гэта адно з самых старажытных народных святаў, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі, пазнаёміліся з магічнымі абрадамі і рытуаламі Купалля. Іх зачаравалі дзіўныя легенды і паданні. Напрыканцы ўсе сталі ўдзельнікамі займальнага квэста “У пошуках папараць-кветкі“.

Бібліятэкар Е.Э. Верхаўцова

Добавить комментарий