“Масленіца” ў нашай школе

“Масленіца, масленіца – бліном паласавіцца”
А ў нас сёння масленіца, масленіца,
Прыляцела ластавіца, ластавіца,
Прынясла бліны ў рэшаце, рэшаце,
Паставіла на стаўбе, на стаўбе.
А вы, хлопцы, не зявайце, не зявайце,
Вы гэтыя бліны пацягайце, пацягайце.

16 лютага 2018 года  прайшло свята “Масленіца” ў нашай школе.

Гэта свята  ў народным календары займае асобнае месца. Нашы  продкі ўспрымалі яго як пачатак новага жыцця і ўшаноўвалі сонца, што абуджае ўсё жывое. Масленіца – традыцыйнае свята нашага народа, неад’емная частка яго  культуры.

Святкаванне Масленіцы з’яўляецца традыцыяй і ў нашай школе. У падрыхтоўцы гэтага свята прымалі ўдзел вучні ўсёй школы. 

Свята прайшло ў атмасферы радасці, святочнасці, вучні  мелі магчымасць далучыцца да вытокаў мінулага, векапомных традыцый свайго народа.

Добавить комментарий