Чацвер быў прысвечаны беларускай музыцы

Сённяшні чацвер у нашай школе быў прысвечаны беларускай музыцы. Песні вядомых кампазітараў  на вершы беларускіх паэтаў гучалі на кожным перапынку ў фае і кабінетах школы. Таксама дэманстраваліся кліпы . Для паказу былі выбраны песні на вершы, якія вывучаюцца на ўроках беларускай літаратуры. Некаторыя дзеці ўпершыню пазнаёміліся з гэтымі  музычнымі творамі і зразумелі, што гэта можа гучаць вельмі сучасна і модна. Многія нават падтанцоўвалі і падпявалі.

Добавить комментарий