“АД ПРАДЗЕДАЎ СПАКОН ВЯКОЎ МНЕ ЗАСТАЛАСЯ СПАДЧЫНА…”

На працягу некалькіх урокаў беларускай літаратуры пяцікласнікі знаёміліся з творамі вуснай народнай творчасці. Своеасаблівым падагульненнем вывучанага стала  пазакласнае мерапрыемства – літаратурнае спаборніцтва “Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына…”, якое прайшло 29 лістапада 2018 года. У ходзе гульні каманды “Малайцы”, “Грамацеі” і “Разумнікі” адгадвалі загадкі, расказвалі казкі, складалі прыказкі і прымаўкі, тлумачылі народныя прыкметы. А справіцца з заданнямі вучням дапамаглі іх веды, творчыя якасці, кемлівасць і знаходлівасць.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Церамава Наталля Аляксандраўна.

Добавить комментарий