“Жартуем па-беларуску”

19 красавіка ў рамках папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе для вучняў шостых класаў было арганізавана мерапрыемства “Жартуем па-беларуску”.

Праграма правядзення мерапрыемства атрымалася вельмі насычанай. Спачатку была арганізавана выстава малюнкаў “Усмешка”. Вучні праілюстравалі анекдатычную гісторыю, якая ім найбольш спадабалася.

Дзеці пазнаёміліся з кнігай “Жарты, анекдоты, гумарэскі”. Гэта быў каштоўны вопыт, бо сатыра і гумар народных твораў, сабраных у кнізе, востра высмейваюць паразітызм, прагнасць, крывадушша, розная людскія заганы.

Далей прапанавалася праявіць свае мастацкія таленты, артыстычнасць. Вучні выбіралі нумар гумарэскі і рыхтавалі сцэнку.

Кіно, як вядома, адзін з самых цікавых відаў мастацтва, таму на прыканцы мерапрыемства вучні прагледзелі ўрыўкі з цікавых беларускіх камедый “Купальская ноч” і  “Хто смяецца апошнім”.
Вельмі важна для нашай будучыні, каб вучні жадалі і размаўлялі на роднай мове. Сёння мы з задавальненнем жартавалі па-беларуску разам.

Класныя кіраўнікі 6-х класаў: Кваст Наталля Уладзіміраўна,
Ягорава Вольга Валер’еўна,
Смародская Таццяна Пятроўна

Добавить комментарий