“Вуліцы нашага горада”

Сёння  ў нашай школе адбылося чарговае мерапрыемства, прысвечанае адзінаму беларускамоўнаму  дню. У лагеры працы і адпачынку СШ№27 “Дэльфін” была праведзена краязнаўчая гульня – віктарына “Вуліцы нашага горада”. Дзеці з цікавасцю разглядалі фотаздымкі старога Магілёва, адказвалі на пытанні і ўспаміналі гісторыю роднага горада. Напрыканцы паспрабавалі зрабіць калаж – паштоўку да 750 –годдзя з дня заснавання нашага горада. Мерапрыемства нікога не пакінула абыякавым.

Добавить комментарий