Тыдзень славянскай філалогіі

Зараз у нашай школе праводзіцца тыдзень славянскай філалогіі. Пачаўся ён 21 лютага ў Дзень роднай мовы. Кожны настаўнік на першым ўроку правёў хвілінку беларускай мовы, на вялікіх перапынках гучала беларуская музыка, а фае ўпрыгожыла газета, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.

23 лютага ў 7 “А” класе настаўнік Косцерава В.А. правяла пазакласнае мерапрыемства “Вандроўка па родным краі”. Прапануем фотарэпартаж з гэтага мерапрыемства.

Добавить комментарий