“Свінка Пэпа”

screenshot_2017-06-15-00-43-00-322Сёння ў школьным аздараўленчым лагеры “Юны выратавальнік” адбылося цікавае мерапрыемства. У рамках акцыі “Размаўляй са мной па – беларуску” дзеці глядзелі даволі папулярны  мультыплікацыйны серыял “Свінка Пэпа”. Малодшым школьнікам  гэты мульцік знаёмы, але сёння яго героі размаўлялі на цудоўнай беларускай мове! Дзеці з цікавасцю і захапленнем сачылі за Джорджам, Пэпай і іншымі героямі.  Трэба адзначыць, што акцыя “Беларускія ўікэнды” ўпершыню адбылася ў адным са сталічных кінатэатраў. І цікава, што квіткоў было амаль немагчыма набыць! Мы падтрымалі гэту ідэю, і цяпер “Свінку Пэпу” па – беларуску ўбачылі і нашы дзеці.

 

Добавить комментарий