Сто гадоў таму нарадзіўся народны паэт Пімен Панчанка

Юбілей народнага паэта Пімена Панчанкі адзначаўся ва ўсёй краіне. Не абмінулі гэту падзею настаўнікі і вучні нашай школы. У школьнай бібліятэцы 24 жніўня 2017 года адбылася літаратурная вечарына, прысвечаная юбілею класіка, актыўнымі слухачамі якой былі чытачы. На ёй яны дакрануліся да вытокаў спадчыны П.Панчанкі, а таксама набылі новыя звесткі пра жыццё і творчы шлях паэта. На юбілеі класіка прачытаны некаторыя творы, а таксама гучал песні на вершы паэта.

 

Добавить комментарий