Слухаем родную мову разам…

11 студзеня ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 27 г.Магілёва” ў рамках акцыі па папулярызацыі беларускай мовы адбылося пазакласнае мерапрыемства для вучняў 7 класаў “Слухаем родную мову разам”. Школьнікам прапанаваліся вершы рускіх пісьменнікаў, перакладзеныя на беларускую мову, песні ў выкананні вядомых беларускіх спевакоў. Хлопцы і дзяўчаты самі паспрабавалі перакласці верш А.С.Пушкіна  “Зимнее утро” на родную мову. Вельмі складаная спроба пяра…  Але захапляльная…

Настаўнік рускай мовы і літаратуры
Т.Г. Кардымон

Добавить комментарий