“Скарына”

Для нашай школы ўжо стала традыцыяй наведванне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. У гэты чацвер вучні 8 – 9-х класаў на чале з намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Красевай В.В., класнымі кіраўнікамі і настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры прагледзелі пастаноўку рэжысёра Саўлюса Варнаса “Скарына”, прысвечаную невядомым старонкам жыцця беларускага першадрукара. Гэта драма расказвае пра духоўны подзвіг Францыска Скарыны, які ўсё сваё жыццё прысвяціў служэнню людзям . Дзеці вельмі зацікавіліся пастаноўкай, яна выклікала шмат эмоцый і пытанняў.

 

Добавить комментарий