«Родная мова, цудоўная мова…»

7 сакавiка 2019 года ў рамках папулярызацыі беларускай мовы сярод вучняў 5-х класаў быў праведзены КОНКУРС ЧЫТАЛЬНІКАЎ ВЕРШАЎ «Родная мова, цудоўная мова…»

Навукоўцы і даследчыкі згаджаюцца, што беларуская мова – адна з самых мілагучных моў у свеце. Шмат паэтаў прысвячаюць свае творы менавіта беларускай мове і параўноўваюць яе гучанне з перазвонам ручаёў і спевамі птушак. Таму мы чыталі вершы пра беларускую мову  ўслых, каб прачуць усю яе чароўнасць.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Церамава Н.А.

Добавить комментарий