“Разумнікі і разумніцы”

28 лютага ў сярэдняй школе №27 г.Магілёва ў рамках Дзён славянскай філалогіі прайшоў інтэлектуальны турнір “Разумнікі і разумніцы”. Яго ўдзельнікамі сталі змешаныя каманды хлопчыкаў 6 “А” , 6”Б” і дзяўчынак гэтых жа класаў. Каманды паказалі добрыя веды па беларускай мове і літаратуры, этнаграфіі і фальклоры роднага народа. З перавагай усяго ў адзін бал пеоамагла каманда “Разумнікаў”, з чым мы іх і павіншуем.

 Матэрыял падрыхтавала настаўнік беларускай мовы і літаратуры Шэвелева Алена Васільеўна

Добавить комментарий