“Па старонках сямейнага альбома Максіма Багдановіча”

Апошні чацвер гэтага навучальнага года азнаменаваўся дзвюма падзеямі. З нагоды 100 гадоў з дня смерці класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча ў старэйшых класах былі праведзены ўрокі – ўспаміны “Па старонках сямейнага альбома Максіма Багдановіча”.

Пятыя ж класы паспаборнічалі ў гульні “Знаўца роднай мовы”. Дзеці з цікавасцю і энтузіазмам падбіралі словы-сінонімы, перакладалі словазлучэнні і тлумачылі сэнс беларускіх фразеалагізмаў. Гэта гульня абагульняла тыя веды, уменні і навыкі , якімі вучні авалодалі ў 5-ым класе. Большую колькасць балаў атрымаў 5 “В” клас. Усе былі ўзнагароджаны дыпломамі і салодкімі прызамі. Віншуем пераможцаў!

Добавить комментарий