Музейныя заняткі

27 красавіка 2017 года ў адзіны беларускамоўны дзень для вучняў пачатковых класаў прайшлі музейныя заняткі “Хата з матчынай душой”.

Дзеці з цікавасцю праслухалі экскурсію па школьным музейным кутку, з захапленнем выконвалі заданні, актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах.Вучні  даведаліся, для чаго і як выкарыстоўваліся прас, калаўрот, прасніца, трапло, пранікі і многае іншае. А ўсе жадаючыя паспрабавалі дастаць вілкамі чыгунок з печы, разгладзіць бялізну пры дапамозе качалак. Песня «Ох і сеяла Ульяніца лянок», якую заспявалі ўсе разам, дапамагла ўспомніць, як апрацоўвалі раней лён. Пафантазіраваўшы, дзеці распрацавалі свае элементы арнаменту, якім можна ўпрыгожыць беларускі ручнік. З задавальненнем вучні працавалі над праектам «Беларуская хата», дзе трэба было правільна расставіць прадметы побыту, мэблю ў сялянскай хаце, намаляванай на паперы.

Музейныя заняткі ператварыліся ў сапраўднае свята.

Добавить комментарий