“Моўныя залацінкі”

У рамках папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе для вучняў шостых класаў быў арганізаваны конкурс “Моўныя залацінкі”.
Атрымаўся сапраўды творчы конкурс, дзе вучні маглі праявіць свае таленты, знаходлівасць, паказаць агульную эрудыцыю, веданне беларускай мовы, нашай міфалогіі, нацыянальнага касцюма.

Асабліва вучням спадабалася складаць свае пажаданні багацця, шчасця, росквіту з выкарыстаннем нацыянальнага арнаменту.

Сардэчна віншуем пераможцаў конкурсу – вучняў 6 “В” класа. У намінацыях “Лепшае пажаданне” перамог 6 “Б”, “Самы дружны клас” – 6 “А”.   Жадаем поспехаў усім удзельнікам конкурса.

Настаўнік рускай мовы і літаратуры Кваст Наталля Уладзіміраўна

 

 

 

Добавить комментарий