Мерапрыемства, прысвечанае да 85-годдзя з дня нараджэння Анатоля Вярцінскага

18 лістапада беларускі паэт, крытык, перакладчык Анатоль Вярцінскі будзе святкаваць Дзень нараджэння. Анатоль Вярцінскі – аўтар шматлікіх вершаў школьнай праграмы па беларускай літаратуры. З нагоды 85-гадовага юбілею пісьменніка ў фае і рэкрэацыі школы дэманстравалася прэзентацыя, прысвечаная яго жыццю і творчасці, гучалі песні на вершы паэта. Так у нашай школе пачалі адзначаць юбілей славутага майстра слова. Мерапрыемствы працягнуцца і заўтра.

Добавить комментарий