“Мая Радзіма – Беларусь”

19 кастрычніка прайшла класная гадзіна “Мая Радзіма – Беларусь” ў 5-х класах. Вучні актыўна ўдзельнічалі ў завочным падарожжы па роднай краіне: адказвалі на пытанні віктарыны, чыталі вершы беларускіх паэтаў на роднай і на англійскай мове, спявалі “Раманс”  М.Багдановіча, апісвалі родную краіну словамі і ў малюнках. А ў суботу, 21 кастрычнікка, пяцікласнікі разам са сваімі класнымі кіраўнікамі наведаюць дом-музей Я.Коласа ў Мінску і пазнаёмяцца са звычаямі нашага народа ў этнаграфічнай вёсцы Азярцо.

Добавить комментарий