“Лепшы знаўца роднай мовы”

У сённяшні беларускамоўны чацвер 9 “А” клас арганізаваў флэшмоб “Лепшы знаўца роднай мовы”. Мерапрыемства праводзілася ў фае школы перад першым урокам. Вучні, настаўнікі і бацькі перакладалі з рускай на беларускую мову словы і словазлучэнні. За правільныя адказы ўдзельнікі атрымлівалі салодкія падарункі.

Добавить комментарий