Конкурс малюнкаў

Кожны чацвер у нашай школе праводзіцца мерапрыемства, прысвечанае папулярызацыі беларускай мовы і беларускай літаратуры. Сення быў арганізаваны конкурс малюнкаў па матывах вершаў беларускіх пісьменнікаў.

Вучні 4 класаў малявалі малюнкі да вершаў і чыталі вершы на памяць. Мэта гэтага конкурсу – узбагачэнне моўнага запасу вучняў, пашырэнне ведаў пра беларускіх пісьменнікаў, выхаванне павагі да роднай мовы і гонару да яе.

Настаўнікі 4-х класаў: Счысленак А.К., Аверчыкава А.М., Паўлючэнка Т.Ю.

Добавить комментарий