“Колас вечна будзе жыць!”

У кожнага народа ёсць паэты, што сілай свайго паэтычнага таленту фарміруюць нацыянальную свядомасць, увасабляюць нацыянальную ідэю. У сенняшні беларускамоўны чацвер у нашай школе праводзілася  мерапрыемства, прысвечанае 135 – гадоваму юбілею Якуба Коласа.  Для вучняў 9“А” класа быў арганізаваны прагляд кінафільма  “Колас вечна будзе жыць!”. У гэтай кінастужцы  старшакласнікі змаглі ўбачыць мясціны, звязаныя з сям’ёй Міцкевічаў, а таксама пазнаёміцца з сынам  паэта, які прымаў удзел у здымках.

Пасля дзевяцікласнікі прынялі ўдзел у віктарыне, прысвечанай жыццю і творчасці юбіляра.

Добавить комментарий