“Казка – у жыцці падказка”

Сёння, 25 снежня, вучні 5”А”(каманда “Рамонкі”) і 5”Б”(каманда “Васількі”) класаў прынялі ўдзел у літаратурным  конкурсу “Казка – у жыцці падказка”. Вучні паказалі добрыя веды, успомнілі герояў казак У.Караткевіча “Нямоглы бацька” і Г.Марчука “Чужое багацця”, узнавілі змест літаратурнай легенды М.Танка “Ля вогнішч начлежных”, намалявалі маршрут Алеся, галоўнага героя казкі П.Сіняўскага “Зачараваная гаспадарка”, і расказалі свае гісторыі пра васілёк і рамонак. Перамагла каманда “Рамонкі”, якая атрымала падарункі – беларускамоўныя календары.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Шэвелева А.В.

Добавить комментарий