«Гавары са мной па-беларуску»

30 лістапада 2017 года у профільным педагагічным 11 «А» класе  прайшла інтэлектуальная гульня «Гавары са мной па-беларуску».  

Гульня спрыяла развіццю інтэлектуальнага патэнцыялу вучняў, павышэнню агульнага культурнага ўзроўню гаварэння, фарміраванне ў іх спецыяльных камунікатыўных уменняў і навыкаў, выяўленню здольных і лінгвістычна адораных дзяцей, папулярызацыі прафесіі настаўніка.

Вучні ўзгадвалі назвы прадметаў па-беларуску, перакладалі рускамоўныя словазлучэнні на беларускую мову адным словам, а таксама сказы. Каманды працягвалі беларускія прыказкі ў рыфму, выбіралі правільны варыянт тлумачэння лексічнага значэння слова.

У музычным туры з задавальненнем працягвалі словы песні, называлі аўтараў слоў і музыкі.
Адным словам, адзінаццацікласнікі адчулі смак беларускіх слоў, смак роднай мовы.

Класны кіраўнік: Васілянкова А.В.

Добавить комментарий