Беларуская пісьменніца Раіса Баравікова

11 мая 2017 года святкуе свой 70-гадовы юбілей беларуская пісьменніца Раіса Баравікова. Раіса Баравікова – аўтар твораў школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Творы пісьменніцы фантастычныя  і захапляльныя, але ўсе яны прасякнуты любоўю да сваёй Бацькаўшчыны.  Кнігі Раісы Баравіковай – гэта кнігі для дзяцей і пра дзяцей. З нагоды яе юбілею вучні – актывісты падрыхтавалі вусны часопіс, прысвечаны жыццю і дзейнасці пісьменніцы. У фае дэманстраваліся відэаролікі.

Добавить комментарий