Акцыя «Беларуская кіназала»

На канікулах 3 лістапада для вучняў першых класаў, якія наведваюць школьны лагер, у кабінеце № 26 была праведзена акцыя «Беларуская кіназала». Дзеці паглядзелі беларускамоўныя мультфільмы «Дзед» і «Піліпка-сынок», пастаўленыя па матывах беларускіх народных казак. Многія хлопчыкі і дзяўчынкі ўпершыню глядзелі мультфільмы, у якіх героі размаўляюць па-беларуску. Арганізатары сустрэчы паабяцалі, што на зімовых канікулах да дзяцей прыйдуць іншыя казачныя персанажы, якія будуць размаўляць з імі на нашай роднай мове.

Добавить комментарий