На вясенніх канікулах у СШ 27 для дзяцей былі арганізаваны розныя пазакласныя і пазашкольныя мерапрыемствы.

    Так навучэнцы  7,,А,, класа наведалі краязнаўчы музей, у якім зараз дэманструецца выстава ,,Мадэрн – эпоха жаноцкасці,,. На ей мы  ўбачылі прыватную калекцыю  жаночых сукенак 19 – пачатку 20 стагоддзя Марыны  Івановай. Калекцыю прывезлі з горада Кіева, і налічвае яна 150 прадметаў гардэробу. Аднак не ўсе экзэмпляры былі прадстаўлены нашым наведвальнікам, многія засталіся ў Кіеве, аб чым сведчыць кінафільм, які таксама можна паглядзець на выставе. Цікава было паслухаць экскурсавода і прачытаць анатацыі да кожнага касцюма. Навучэнцы даведаліся, што гэта калекцыя збіралася гадамі, у ей есць сукенкі з ЗША, Англіі, Францыі, і набывала іх Марына на аўкцыенах. Таксама на выставе былі прадстаўлены многія аксесуары і дзіцячыя цацкі. Асабліва спадабалася гэта калекцыя дзяўчатам, яны ўявілі сябе дамамі 19-га стагоддзя і згадзіліся, што гэта вельмі прыгожа і што яны з задавальненнем насілі б такія рэчы!

Настаўнік беларускай мовы Брацянкова В.У.

Добавить комментарий